“Нёман” зімой не мае паразаў
Сустрэча праходзіла ў адкрытай барацьбе.
На атакі з боку гасцей гарадзенцы, якія пачыналі гульню моладзевым складам, адказвалі сваімі вострымі выпадамі.
У сярэдзіне першага тайму гол у складзе гаспадароў забіў Дзмітрый Чака, які ўдала згуляў на дабіванні.
Госці імгненна адказалі дальнім стрэлам у папярэчыну ў выкананні Філіпа Рудзіка.
На 42-й хв. пасля падачы кутняга мяч прыляцеў да Захарава. Добра падстаўленая нага – і лік становіцца 2-0 на карысць гарадзенцаў!
У другой палове на поле выйшла палова гульцоў асноўнага складу “Нёмана”.
На 77-й хв. пасля падачы з флангу трэці гол у браму “Нафтана” забіў Дзмітрый Кавалёнак.
>
Гэта ўжо другая перамога “Нёмана” у міжсезонні.
У студзені гарадзенцы перамаглі ў Мінску тамтэйшы “Партызан” (ранейшы МТЗ-РІПА) з лікам 1-0.
Сёлетні чэмпіянат Беларусі па футболе пачнецца 3 красавіка. Гарадзенцы згуляюць у гэты дзень на сваім полі з “Віцебскам”.
Фота Яраслава Ванюкевіча