Гродзенцы сталі больш спажываць “і хлеба, і відовішч”

Калі ў 2008 годзе чатыры гродзенскія кінатэатры прадалі 394100 квіткоў, то ў мінулым годзе было прададзена ўжо на 5 тысяч болей. Павялічылася цікавасць гараджанаў і да тэатраў. У Гродзенскім тэатры лялек за 2008 год прадалі 72800 квіткоў. А ў наступным годзе на 464 спектаклі квіткоў набылі роўна на 10 тысяч болей.

Гродзенскі драматычны тэатр у мінулым годзе наведала 95062 гледача, што болей за пазамінулагодні паказчык на 35 тысяч гледачоў.

Як паведамляе “Рэспубліка”, абароты рынку грамадскага харчавання па краіне знізіліся да 96,9% мінулагодніх аб’ёмаў. І толькі па Гродзенскай вобласці гэты сегмент спажывецкага рынку вырас.

Здымак з blog.grodno.net