Футбалісты “Нёмана” перамаглі мінскае “Дынама”

|

Адзіны гол у сустрэчы на рахунку літоўскага легіянера “Нёмана” Арвідаса Вейкуціса.

Як паведамляе афіцыйны сайт ФК «Нёман», удзел у гульні бралі асноўныя на сёння футбалісты клуба. Выключэнне склалі траўмаваныя Алег Ікім, Сяргей Чэрнік і Аляксей Лягчылін.

Не згуляў супраць «Дынама» і расійскі легіянер Аляксандр Захараў, які з’ехаў на некалькі дзён у Маскву для ўлагоджвання справаў са сваім былым клубам.

Захараў і літовец Місюкас знаходзяцца ў Гродне на праглядзе і адправяцца разам з камандай у Турцыю. Толькі пасля гэтых збораў трэнерскі штаб прыме рашэнне аб падпісанні кантрактаў з гэымі гульцамі.