Гродзенская міліцыя: за чысціню шэрагаў і супраць хамства і хабарніцтва
Пра гэта паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі начальнік МУС Гродзенскага аблвыканкама Валянцін Міхневіч, паведамляе БЕЛТА.
Па яго словах, за мінулы год у адносінах шасці супрацоўнікаў праваахоўных органаў Гродзеншчыны заведзеныя крымінальныя справы. Найчасцей гэта паляванне, рыбалка, а таксама рознага кшталту фальсіфікацыі. У гэтым годзе асаблівая ўвага будзе надавацца “чысціні шэрагаў”, будуць спыняцца на пачатку факты хамства, хабарніцтва ці здрадніцтва, паабяцаў палкоўнік.
Акрамя гэтага, на асаблівым кантролі застаюцца прафілактыка п’янства і выраб самагону, а таксама бяспека дарожнага руху. Гэта тым больш актуальна, што кожнае трэцяе злачынства ў вобласці робяць асобы ў нецвярозым стане, а 13% ДТЗ у мінулым годзе здарыліся па віне п’яных кіроўцаў. Толькі за 2009 год у насельніцтва канфіскавалі больш за 32 тысячы літраў вадкасцяў, што ўтрымліваюць алкаголь, больш за 12,8 тысяч літраў самагону.
Сярод асабліва праблемных момантаў у працы праваахоўных органаў Валянцін Міхневіч адзначыў забеспячэнне абароненасці сельскіх жыхароў і працу ўчастковых у вёсцы. На Гродзеншчыне толькі 58% участковых жывуць у межах сваіх адміністрацыйных участкаў, што ўскладняе імі выкананне сваіх абавязкаў.
Здымак з telegraf.by