Настаўніца – выдатніца

|
У фінал абласнога тура, які адбыўся 24-25 лютага ў Гродна, прынялі ўдзел 19 педагогаў – па адным ад кожнага раёна. Яны прадставілі журы відэаурок і асабістае партфоліё, правялі ўрокі ў незнаёмых класах, прайшлі псіхолага-педагагічнае тэставанне, выступілі з самапрэзентацыямі. У суперфінале шэсць канкурсантаў удзельнічалі ў інтэлектуальным брейн-рынгу, вырашалі складаныя педагагічныя задачы і абаранялі ўласныя педагагічныя праекты.
У выніку журы вызначыла трох прызёраў, якія і прадставяць Гродзенскую вобласць у верасні-кастрычніку гэтага года на рэспубліканскім этапе конкурсу. Першае месца і званне «Настаўнік года Гродзенска вобласці» прысвоена 34-летняй Таццяне Доўгун, другое – настаўніку гісторыі Радунской гімназіі (Варанаўскі раён) Святлане Жэгждрын, трэцяе – настаўніку пачатковых класаў з Краснасельскага Алене Аскірка. Усяго на розных этапах конкурсу «Настаўнік года» удзельнічалі больш за 1,4 тыс. педагогаў рэгіёна, у абласным туры – больш за 200.
Па инф. Гродзенскага аблвыканкама
Фотаздымак М.Ісачанкі