Гродзеншчына згубіць еўрапейскі праект?
Беларусь страціла магчымасць атрымання крэдыту праз уціск польскай меншасці, піша «Gazeta Wyborcza».
Еўрапейскі інвестыцыйны банк, закладзены краінамі ЕС, выдае крэдыты на больш выгодных умовах, чым камерцыйныя. Фінансуе таксама праекты ў суседніх краінах. Да 2013 году плануецца выдаць 3,7 мільярдаў еўра на праекты ў краінах Расіі, Украіны, Беларусі і Малдовы. Але крэдытаванне Беларусі прыпынілася. Савет Еўропы можа адмяніць рашэнне аб заблакаванні грошай, кажа віцэ-прэзідэнт банка Марта Гаеўская. Па яе словах, Беларусь ад ЕІБ магла атрымаць да 1 мільярда еўра. На дадзены момант беларускі бок зацікавіўся 500 тысячамі еўра. Сродкі меркаваліся на магчымае супрацоўніцтва з нямецкай фірмай па рамонту беларускай чыгункі і набыццё новага цягніка. Другі праект скіраваны на пабудову трансгранічных энергетычных лініяў. “Белэнерга”, у прыватнасці, моцна зацікавіўся рамонтам нядзейснага чыгуначнага спалучэння Беласток-Рось, паведамляецца ў «Gazeta Wyborcza».
Гаецкая таксама дадала, што частка крэдыту ЕІБ магла трапіць у беларускія банкі для фінансавання праграм дробнага і сярэдняга прадпрымальніцтва.