Paul Di’Anno выступіць у доме культуры “Юнацтва”
Канцэрт Пола ДыАнно (Paul Di’Anno) ладзіцца 11 красавіка ў межах еўрапейскага турнэ з нагоды 30-годдзя выхаду альбома”Iron Maiden”. У яго праграме 9 песняў з рэпертуара Iron Maiden пачатку 80-х і асабістая творчасць Пола, якая ўяўляе класічны жорсткі хэві-метал. Выступ Iron Maiden у палацы культуры “Юнацтва” ладзіць музычны прадзюсерскі цэнтр “Vaiva”. Кошт квіткоў – ад 60 да 150 тысяч рублёў. Квіткі можна набыць у касах “Юнацтва”, гіпермаркеце “Алмі”.
Брытанскі гурт Iron Maiden быў створаны ў 1976 годзе.Новы альбом, 15-я студыйная праца ў ліку дыскаграфіі брытанскага гурта, запланаваны на лета 2010 года.