Зайцаў, П’еха і “Казкі старога Арбату” ў Гродна

|

У спектаклі “Казкі старога Арбату” па п’есе М. Арбузава задзейнічаны Івар Калныньш, Вольга Арнтгольц, Дзмітрый Ісаеў, Алена Корыкава і іншыя вядомыя расейскія артысты. Пастаноўку пакажуць 1 красавіка ў доме культуры “Юнацтва”, які нядаўна адрамантавалі.

Вядомы расейскі мадэльер Вячаслаў Зайцаў лепшыя мадэлі з апошніх калекцыяў пакажа 19 мая ў тым жа “Юнацтве”. Паказ твораў сусветна вядомых куцюр’е ладзіцца ў Гродна ўпершыню. Мадэлі калекцыяў Зайцава можна назваць сапраўднымі творамі мастацтва, кошты на сукенкі “ад Зайцава” пачынаюцца ад 10 тысяч еўра.

Мы спрабавалі задаволіць розныя густы, – кажа прадстаўнік музычнага прадзюсерскага цэнтру “Vaiva”, арганізатара гэтых мерапрыемстваў. – Гэта і тэатральныя пастаноўкі, якія, дарэчы, мы збіраемся ладзіць штомесяц, прывозячы расейскія спектаклі, гэта і рок ў асобе Пола ДыАнно, таксама паказ мадэляў, чаго ў Гродна раней не было. Безумоўна, будуць і поп-выканаўцы – 28 красавіка ў Гродна прыедзе з канцэртам Стас П’еха. Прадставім і шансон – 7 красавіка для аматараў творчасці Міхаіла Круга ладзіцца канцэрт гурта “Попутчик”.

Усе канцэрты адбудуцца ў доме культуры “Юнацтва”, квіткі можна набыць у яго касах, а таксама ў “Алмі”.

Здымак з fashiony.ru