Сабака Фрося не пусціла гродзенца дахаты

|

Учора 12-гадовага юнака затрымалі ў пункце пропуску “Новыя Ярылавічы” ў Чарнігаўскай вобласці, калі ён вяртаўся аўтобусам “Мікалаеў-Мінск” у Беларусь.

Падчас памежна-мытнага афармлення натрэніраваны службовы сабака Фрося знайшла зелле, хутчэй за ўсё, марыхуану, якую хлопец схаваў у шкарпэтцы на правай назе.

Таксама ў хлопца знайшлі трубку, якую, хутчэй за ўсё выкарыстоўвалі для палення наркотыку.

Затрыманага гродзенца перадалі мытнікам.