Замежныя юрысты ў абарону гродзенца

|

Адпаведны пакет дакументаў па дыскваліфікаваных беларускіх алімпійцах у 80 друкаваных старонак перакладзены і павінен быць прадстаўлены ў Спартыўны арбітражны суд у Лазанне да 19 лютага. Нагадаем, 11 снежня мінулага году дысцыплінарная камісія Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК) прыняла рашэнне аб пазбаўленні медалёў пекінскай Алімпіяды малатабойцаў Вадзіма Дзевятоўскага і Івана Ціхана.

Спартоўцаў абвінавацілі ва ўжыванні допінгу – гармона тэстастэрона. У фінальных алімпійскіх спаборніцтвах В. Дзевятоўскі заняў 2-е месца, а І. Ціхан – 3-е. У паведамленні МАК паведамлялася, што спартоўцы павінны вярнуць медалі і дыпломы. Рашэнне аб дыскваліфікацыі атлётаў павінна прыняць Міжнародная федэрацыя лёгкай атлетыкі. Спартсмены заявілі, што будуць падаваць апеляцыю ў суд.