Як “партызаны” гарадзенцаў пабілі

|

У пачатку першага тайма гаспадары поля валодалі перавагай, але ў сярэдзіне першай паловы гульня параўнялася.

У пачатку другога тайма гарадзенцы апынуліся ў меншасці – быў выдалены Лявіцкі.

Адзіны ў сустрэчы гол быў забіты на 75-й хв.

Пасля ўдару гасцей мяч патрапіў у штангу, адскочыў у руку брамніка “Нёмана” Астапенкі і апынуўся ў сетцы.

Адзначым, што перад пачаткам сезона ў “Нёмана” ёсць сур’ёзныя праблемы з дысцыплінай: у апошніх 2-х сустрэчах былі выдаленыя тры гарадзенцы і ўсе за неспартыўныя паводзіны, лаянку ў бок суддзяў.

 

Фота Яраслава Ванюкевіча