“Пакаленне Джынс” на гродзенскай сцэне

|

Падчас гастроляў у нашым горадзе “Свабодны тэатр” запланаваў два спектаклі – “Пакаленне Джынс” і “Кветка для Піны Баўш”. Пастаноўкі плануюцца ў нядзелю 11 красавіка ў залі ва ўнутраным дворыку па Будзёнага 48а.

Пачатак першага спектакля ў 18.30. Уваход вольны, але колькасць месцаў абмежаваная.

Свабодны тэатр — гэта незалежны тэатральны калектыў, які не мае ў Беларусі ўласнай сцэны, памяшкання для рэпетыцый і фінансавання. У той жа час Свабодны тэатр уваходзіць у Еўрапейскую тэатральную канвенцыю, з’яўляецца лаўрэатам прэміі Французскай Рэспублікі ў галіне абароны правоў чалавека. У 2008 годзе Свабоднаму тэатру ўручана тэатральная прэмія Еўропы — «Еўрапейскі тэатральны «Оскар». Калектыў прадстаўляе Беларусь на тэатральных пляцоўках Еўропы, Азіі, Амерыкі, Аўстраліі і Афрыкі.

Здымак з charter97.org