“Усё пра любоў” ад гродзенскіх музыкаў
Пётра Клюеў – сольны выканаўца, які працуе ў стылі джазу, поп-року і боса-новы, раней выступаў пад псеўданімам Пётр Гарадзенскі. Больш за тры гады Пётра гастралюе па Еўропе, піша новыя песні на беларускай, англійскай, польскай, італьянскай і рускай мовах.
Аляксандр Патліс, былы лідэр гурта “Новы Ерусалім”, таксама родам з Гродна. Ужо больш за 20 год выступае на прафесійнай сцэне. За гэты час даў больш за тысячу жывых канцэртаў у Беларусі, Расіі, ЗША і краінах Балтыі.
Канцэрт “Усё пра любоў” ладзіцца ў Гродзенскім драматычным тэатры 14 траўня.