Хакеры атакавалі МУС

|

У выніку хакерскай атакі ў канцы лютага сайт МУС быў істотна зменены і стаў нечытабельным: паверх інфармацыі ведамства размяшчалася хакерская рэклама рознага зместу. Падчас следства выявілася асоба хакера. Ім аказаўся жыхар Гродна, рэкламны агент ААТ “Дон Зи”. У адносінах да затрыманага ўзбуджана крымінальная справа па артыкуле 350 ч.1. Ён прадугледжвае пакаранне да трох гадоў пазбаўлення волі. На дадзены момант следчыя высвятляюць, якую мэту ставіў гродзенскі хакер, атакуючы сайт.

Сашка Верацейчык паводле “Ежедневник”