Скаргу Алеся Дзянісава не задаволілі
Скаргу ў абласны суд Алесь падаў каля месяца назад, пасля таго, як рашэннем суда Ленінскага раёна ён быў прызнаны вінаватым у тым, што браў інтэрв’ю ў настаўнікаў СШ № 28, не маючы на тое права і не з’яўляючыся супрацоўнікам мас-медыяў.
Сёння зранку адбылося судовае паседжанне па разглядзе скаргі гродзенскага журналіста.
– Суддзя Собалеў выслухаў мяне, задаў некалькі пытанняў, выйшаў, а пасля вярнуўся і агучыў рашэнне – скаргу не задаволяць, а рашэнне суда Ленінскага раёна пакінуць у сіле. Зараз цягам 6 месяцаў я магу падаць апеляцыю ў Вярхоўны суд. Пакуль не ўпэўнены, ці буду гэта рабіць. Параюся з праваабаронцамі БАЖу, і пасля вырашым. Аднак вялікай надзеі на вырашэнне справы на маю карысць я б не ўскладаў, – распавёў Алесь Дзянісаў.