Віншуем Хрысціну Марчук з перамогай!

|

Маладая гродзенская журналістка Хрысціна Марчук перамагла ў намінацыі “Дэбют” па выніках конкурсу “Вольнае слова-2009”.


Ейны артыкул “На Падляшшы назвы мясцовасцей пішуць па-беларуску”, надрукаваны ў “Газеце Слонімскай”, быў прызнаны лепшым. Усяго на конкурс было даслана 41 праца ад 18 журналістаў рэспубліканскіх і рэгіянальных сродкаў масавай інфармацыі. З іх журы выбрала і адзначыла пяць артыкулаў у пяці намінацыях.

Усе пераможцы будуць узнагароджаныя ў Сусветны дзень свабоды прэсы — 3 мая.

«Вольнае слова» — традыцыйны штогадовы творчы конкурс, які праводзіцца сярод журналістаў-сябраў ГА «БАЖ» з мэтай удасканалення прафесійнага майстэрства супрацоўнікаў друкаваных СМІ і інтэрнет-выданняў, заахвочвання таленавітых журналістаў, стымулявання іх дзейнасці ў адстойванні агульначалавечых каштоўнасцяў, у тым ліку прынцыпаў прафесійнай журналістыкі і свабоды слова.

Здымак Андрэя Мялешкі