Бясплатны ліцэнзійны софт гродзенскім студэнтам і выкладчыкам

|

Гэта стала магчымым дзякуючы супрацоўніцтву ўніверсітэта і кампаніі Microsoft па праграме MSDN Academic Alliance. Яна забяспечвае магчымасць карыстання ліцэнзійнага праграмнага забеспячэння Microsoft супрацоўнікамі і студэнтамі, якія выкладаюць або вывучаюць адзін або некалькі курсаў у вобласці ІТ-дысцыплін. У межах трохгадовай падпіскі MSDN Academic Alliance усе выкладчыкі і студэнты фізіка-тэхнічнага факультэта змогуць вывучаць і засвойваць апошнія распрацоўкі, платформы і серверныя прадукты кампаніі Microsoft не толькі ва ўніверсітэце, але і на хатніх кампутарах.

Дадзеная праграма MSDN Academic Alliance прадугледжвае бясплатнае карыстанне дарагімі ліцэнзійнымі прадуктамі Microsoft студэнтамі і супрацоўнікамі. Такая “акцыя” ўжо рэалізоўвалася ў мінскіх ВНУ, напрыклад, два гады таму ў БДзУІР.

Здымак з corp.cnews.ru