Карона “Міс Беларусь” асталявалася на 2 гады ў Гродна
На кастынг схадзіць за кампанію прапанавала сяброўка, якую, між іншым, на конкурс не ўзялі. Па меркаванні Людмілы, у гэтым годзе суддзі аддавалі перавагу брунеткам. Атрымаўшы тытул “Міс Фота”, прыгажуня была ўпэўненая, што карону атрымае іншая канкурсантка. Яна спадзявалася трапіць у 15 паўфіналістак, і не марыла нават пра пяцёрку лепшых. Перамога сталася поўнай нечаканасцю.
Куды выдаткуе прыз – 50 мільёнаў рублёў, гродзенка пакуль не вырашыла. “Для мяне галоўнае было нават не перамагчы, а паспрабаваць свае сілы, паказаць, на што я здольная,” – кажа Людміла.
Дзяўчыне 22 гады, рост – 172 см. Акрамя кароны з белага золата і грашовага прызу, дзяўчына атрымала права прадстаўляць Беларусь на конкурсе прыгажосці “Міс свету”.
Здымак з kp.by