Гродзенцы распачнуць фінал чэмпіяната Беларусі па баскетболу

У суботу 8 мая стартуе фінальная серыя плей-оф ХVIII Чэмпіяната Беларусі па баскетболу сярод мужчынскіх каманд Вышэйшай лігі паміж камандамі “Мінск-2006” і “Гродна-93”, паведамляе sport.tut.by.

Чэмпіён Беларусі будзе вызначаны ў серыі да трох перамог. Першы матч ладзіцца на хатняй пляцоўцы мінчукоў, а другая гульня фінала серыі плей-оф адбудзецца 9 мая ў Палацы спорту. Акрамя таго, у гэты ж дзень адбудзецца таварыская гульня маладзёвых каманд баскетбольнага клуба “Мінск-2006”.

“Гродна-93” з’яўляецца шматкротным чэмпіёнам Беларусі, а “Мінск-2006” перамог у двух апошніх першынствах краіны.

Здымак з www.esport.by