Сусветная супольнасць працягвае абмяркоўваць пагрозу Астравецкай АЭС

Напрыканцы мая плануецца правядзенне аналагічных кансультацыяў з польскім бокам у Варшаве, паведамляе “Интерфакс-Запад”.

Беларусь у адпаведнасці з Канвенцыяй аб ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе (АУНА) ў транспамежным кантэксце прымае ўдзел у кансультацыях і грамадскіх слуханнях ва ўсіх краінах, якія выказалі жаданне прыняць удзел у абмеркаванні АУНА.

Беларусь ужо правяла грамадскія слуханні ў Літве, Латвіі і Украіне. Раней акрамя гэтых краін зацікаўленасць у правядзенні слуханняў па АУНА выяўлялі Аўстрыя і Польшча.

Такім чынам, напрыканцы мая Беларусь разлічвае скончыць працэдуру слуханняў па справаздачы і пачаць дапрацоўку гэтага дакумента з улікам усіх заўвагаў, выказаных краінамі, дзе такія слуханні і кансультацыі адбыліся. Пасля сканчэння дапрацоўкі АУНА будзе накіраваны на дзяржаўную экалагічную экспертызу і прадстаўлены ў МАГАТЭ.