Працоўны ў Гродна зваліўся з цыстэрны

Няшчасны выпадак здарыўся на “Гродзенскім механічным заводзе”: працоўны упаў з цыстэрны. Хуткая дапамога ехала 20 хвілін.


Рабочы з арганізацыі “Саюзпраммантаж” прасвечваў швы на цыстэрне на вышыні 2,5 метраў. Лесвіца з’ехала з бочкі і малады хлопец не ўтрымаўся і зляцеў з лесвіцы, моцна стукнуўшыся галавой і страціўшы прытомнасць. “Хуткая”, якая ехала 20 хвілін, адвезла яго ў шпіталь хуткай дапамогі.

Нядаўна “Твой Стыль” пісаў пра тое, што на Гродзеншчыне назіраецца рост вытворчага траўматызму, чым зацікавілася Гродзенская абласная пракуратура.