Кліп гродзенскага музыкі адзін з самых дарагіх у Беларусі
– Кліп здымалі амаль 5 дзён, звычайна гэта робяць за два дні. Здымалі ў Менску ў розных месцах – ад ціхай вуліцы да супермаркета, – распавёў Пётра “Твайму Стылю”. – Здымалі і ўдзень, і ўначы, у здымках задзейнічалі каля 50 чалавек. Кліп рабіў вельмі таленавіты рэжысёр Віктар Аскірка, які працаваў з многімі беларускімі выканаўцамі. Незвычайна для Беларусі тое, што песня, на якую мы зрабілі кліп, лічыцца лацінаамерыканскай, у стылі босса-нова, але на беларускай мове.
Пётра выступае ў кліпе ў ролі мастака, які спыняе час і шукае сваю каханую. У роліку прысутнічае дастаткова сентыментальных рэчаў, але хапае і гумару.
Гродзенскі музыка спадзяецца, што гэта будзе пэўны ўнёсак у беларускую музычную культуру.
Упершыню паглядзець новы кліп Пётры Клюева можна будзе заўтра – у рубрыцы “Глядзі” на “Тваім Стылі”. Чакайце!