Прэзентацыя гарадзенскага нумару Архэ
Нумар змяшчае цікавыя артыкулы па гісторыі Гародні часоў Рэчы Паспалітай, Расейская імперыі, Беларускай Народнай Рэспублікі ды рэшты ХХ стагоддзя.
Укладальнікам гарадзенскага нумара з’яўляецца доктар гісторыі Кракаўскага універсітэта Юры Гардзееў, аўтар вядомай “Магдэбургскай Гародні“, выдадзенай у “Гарадзенскай бібліятэцы“. Акрамя яго ўдзел у прэзентацыі возьмуць шэраг аўтараў нумара, а таксама галоўны рэдактар Arche Валер Булгакаў.
Змест нумара Arche “Другая Гародня” можна паглядзець тут.
Пачатак прэзентацыі 20 мая ў 18.30 па вул. Будзёнага 48а – зала 69 (карацейшы шлях на падыходзе да будынку і ў самім будынку будзе пазначаны стрэлкамі).
Уваход вольны.
Паводле гарадзенскага “Руху за Свабоду“