Вынікі конкурсу для маладых журналістаў «Твой Стыль”

Прызавыя месцы размеркаваліся па наступных намінацыях:

– “Твой стыль” – найлепшае інтэрв’ю з цікавай асобай

-“Маё Пакаленне” – найлепшы рэпартаж альбо артыкул, прысвечаны жыццю моладзі

– “Свет вачыма маладых” – найлепшае фота.

Спецыяльнымі ўзнагародамі адзначаныя пераможцы ў намінацыях на лепшы матэрыял, прысвечаны асвятленню экалагічнай тэматыкі, а таксама на лепшы матэрыял, прысвечаны гісторыка-краязнаўчай тэматыцы.

Уладальнікі першых месцаў атрымалі разам з дыпломамі статуэткі ў выглядзе фігуры чалавека, які стаіць на мапе Беларусі і трымае асадку з лагатыпам “Твайго стылю”. Усе пераможцы атрымалі дыпломы і стутуэткі вожыкаў, якія з’яўляюцца сімвалам Фестывалю.

У намінацыі “Твой Стыль”: найлепшае інтэрв’ю з цікавай асобайпершае месца атрымала Ася Паплаўская за тэксты “Каб бачыць дзівосы – трэба самому быць дзівам (за кубкам гарбаты з Валерыяй Куставай)”  і “Сучбелліт з Ладай Алейнік: “…Бясконцыя прэтэнзіі ад пісьменьнікаў проста вымотваюць!” 

Ася з’яўляецца рэдактарам і журналістам Інтэрнет-часопіса UFF-BY.org, аўтаркай сайта “Родныя вобразы”, піша для выданняў “Літаратура і мастацтва”, “Літаратурная Беларусь”, яе публіцыстыка друкуецца ў часопісах “Дзеяслоў”, “Верасень”, Ася з’яўляецца экспертам перадачы “Пяцікніжжа свабоды” на Радыё Свабода, а таксама аўтаркай і вядучай праграмы СучБелЛіт на NETradio.

Гарадзенская бібліятэка” ў асобе Паўла Мажэйкі прэзентавала Асі адмысловы падарунак – каштоўныя кнігі (ажно 9!), выдадзеныя ў межах гэтай серыі цягам апошніх гадоў.

alt=”Ася Паплаўская” sub=”Прадстаўніца Беларускай Асацыяцыі Журналістаў Аліна Суравец уручае Асі прыз” >

Ганна Астап за матэрыял “Ни Хихон себе”, змешчаны ў газеце “Перспектыва” ад 5 мая 2010 года, атрымала другое месца ў намінацыі на лепшае інтэрв’ю.

І на трэцім месцы – Кацярына Сінюк. Журы станоўча ацаніла ейнае інтэрв’ю “Борис Звозсков: ни один серьезный инвестор не пойдет туда, где систематически и массово нарушаются права человека”, змешчаны на сайце “Беларускія навіны”.

Каця піша артыкулы яшчэ ад школьных часоў, зараз навучаецца ў Інстытуце журналістыкі БДУ, супрацоўнічала з выданнямі “Брэсцкі кур’ер”, “Белгазетай”, зараз яе матэрыялы змяшчаюцца на “Беларускіх навінах”.

У намінацыі “Маё пакаленне” на лепшы рэпартаж ці артыкул, прысвечаны жыццю моладзі, галоўны прыз, дыплом і статуэтку ўзяла Вольга Бабайка за артыкул “История одного баскетболиста”. Вольга навучаецца на першым курсе ЕГУ па праграме “Масавыя камунікацыі і журналістыка”, аднак ужо мае званне намесніка галоўнага рэдактара студэнцкай газеты “Фенікс”.

Сябра журы Алена Раўбецкая:

Аўтар выбраў вельмі складаную тэму! Мне спадабалася тое, што знайшалася цудоўная далікатная форма, каб яе раскрыць. Аўтар паслядоўны і пісьменны. У тэксце нават элементы бестселера ёсць.

Другое месца ў намінацыі на лепшы матэрыял, прысвечаны жыццю моладзі, атрымала Дар’я Гуштын за артыкул “Як пачаць размаўляць па-беларуску”, змешчаны ў часопісе “Маладосць” №2 за 2010 год. Дар’я супрацоўнічала з газетамі “Наш час” (Ваўкавыск), “Вечерний Гродно”, “Перспектыва”, “Ежедневник”, ужо два гады працуе піяр-мэнэджарам грамадскай арганізацыі “Гродзенскі дзіцячы хоспіс”, з’яўляецца журналістам-аглядальнікам газеты “КонсультантЭкспресс. Аналитика”, з 2009 года – рэдактар аддзела публіцыстыкі часопіса “Маладосць”.

На трэцім месцы Мая Уфімцава з артыкулам “Побить бы рад”.

Сярод матэрыялаў, прысвечаных асвятленню экалагічнай тэматыкі, перамог артыкул Людмілы СцяцкоРжавое пятно на «Звездной» жизни”, апублікаваны ў баранавіцкай газеце “Intex-press”. 

Другое месца атрымаў матэрыял Святланы БушчыкВось і сэрца, быццам птушка, стала біцца весялей…”, падрыхтаваны для часопіса “Родная прырода”.

Ганна Гурына за артыкул “Канцлагер для жывёлаў”, апублікаваны ў газеце “Дзедзіч”, атрымала ганаровае трэцяе месца!  

Спонсарамі падарункаў у межах экалагічнай намінацыі сталася таксама грамадскае аб’яднанне “Экадом”, якое падрыхтавала пераможцам стылёвыя экаторбы.

Адмысловыя прызы грамадская маладзёвая арганізацыя “Гісторыка” падрыхтавала пераможцам у намінацыі на лепшы матэрыял, прысвечаны гісторыка-краязнаўчай тэматыцы. Найлепшым журы прызнала артыкул Дар’і Ліс “Гавриил Горецкий. Письмо жене в ожидании расстрела…”, надрукаваны ў штотыднёвіку “Свободные новости плюс” ад 18 красавыіка 2010 году.

Даша скончыла факультэт беларускай філалогіі і культуры БДПУ імя М. Танка, пісала для газет “Новая газета Сморгони”, “Наша ніва”, сайту “Рэгіён”. У дадзены момант – супрацоўнік штотыднёвіка “Свободные новости плюс” і Радыё “Рацыя”.

Другое месца ў гэтай намінацыі падзялілі два матэрыялы. Гэта артыкул Марыі Булавінскай “Апошні вялікі літоўскі абозны Караль Прозар”, падрыхтаваны для “Краязнаўчай газеты”, а таксама матэрыял Надзеі Завіноўскай “Таинственные находки”, апублікаваны ў газеце “Вечерний Гродно”.

Надзея ў 2007-2008 гадах працавала на гарадзенскім маладзёвым інтэрнэт-рэсурс “Твой стыль”: карэспанэнтам газеты, дзяжурным рэдактарам стужкі навінаў, рэдактарам радыё. З 2008г. і па сённяшні дзень – спецыяльны карэспандэнт гарадзенскай газеты “Вечерний Гродно”.

На трэцім месцы – Вольга Варнель (Іллюк) за матэрыял пра гадзіннік з Фарнага касцёла “Гадзіннік, які спыніць нельга”.

Будзьма!” пераможцаў у гэтай намінацыі адарыла фірмовымі кашулькамі, торбамі і дыскамі.

У намінацыі на лепшае фота прызавыя месцы размеркаваліся наступным чынам: першае атрымаў здымак Алега Граблеўскага з Оршы “Шпацыр вачыма сабакі”. На другім месцы – Аляксандр Шульгач з Брэста за здымак “Шчаслівае дзяцінства”, які да таго ж атрымаў прыз глядацкіх сімпатый. І на трэцім месцы – здымак Аляксея Кульбіцкага “Князёўна Эльжбета Радзівіл падчас візіту ў Беларусь у Мірскім замку, які некалькі стагоддзяў належаў яе роду”.

 

Юля Каляда, каардынатарка фотаконкурсу:

Усяго на конкурс мы атрымалі 68 здымкаў ад 18 чалавек. Аднак журы дапусціла да ўдзелу 23 здымкі 13 удзельнікаў, бо астанія не адпавядалі ўмовам конкурсу. Гран-пры журы нікому не прысудзіла. Абвяшчаліся на конкурс дзве намінацыі – найлепшы журналісцкі кадр і найлепшая журналісцкая серыя, аднак з прычыны таго, што ў межах апошняй былі дасланыя толькі 3 серыі, гэтую намінацыю не прысуджалі. Таму маладым журналістам яшчэ працаваць і працаваць у кірунку фотамайстэрства. Спадзяюся, наш конкурс стане для кагосьці такім стымулам.

Пераможцы фотаконкурсу атрымалі каштоўныя падарункі ад крамы лічбавай тэхнікі “Гагарын”, фотастудыя “Мега” спансавала выдрук конкурсных фота для выставы.

Алег Граблеўскі атрымлівае ўзнагароду з рук Леаніда Шчаглова.

 

Прызы ўручалі знаныя фотамайстры і сябры журы Уладзімір Пятровіч Выдзерка, Леанід Шчаглоў і Аляксандр Саенка.

Фотарэпартаж на “Будзьма!” тут

Здымкі Юры Іванюка і Яўгена Здановіча