Гродзенскі рэабілітацыйны цэнтр атрымаў новае абсталяванне
Акрамя прэзентацыі абсталявання, банк аплаціў выступ артыстаў Белдзяржцырка для хворых дзетак. Маленькія пацыенты Цэнтра з вялікім задавальненнем глядзелі на выступы жанглёраў, мелі магчымасць патрымаць і пакратаць жывую змяю, паглядзелі нумар дрэсіроўшчыка з трыма сабакамі. Дзеці таксама мелі магчымасць паўдзельнічаць у выступы.
Дырэктарка цэнтра рэабілітацыі Галіна Каляда выказала спадзяванне, што гэта будзе не апошняя дабрачынная акцыя і прадстаўнікі банку зладзяць свята хворым дзецям яшчэ неаднаразова. Рэабілітацыйны цэнтр такога профілю дзейнічае на Гродзеншчыне адзін, каб трапіць у яго, бацькам даводзіцца часам чакаць сваёй чаргі, да таго ж доўга затрымлівацца там немагчыма – мноства ахвотных і дзяцей у патрэбе. Таму любая дапамога гродзенскаму цэнтру медычнай рэабілітацыі дзяцей-інвалідаў і хворых дзяцей псіханеўралагічнага профілю аказваецца дарэчы.
Перадача такога патрэбнага абсталявання адбылася ў межах дабрачыннай акцыі “Свет без слёз”. Як адзначыў старшыня праўлення ВТБ Банка Уладзімір Іваноў, падтрымка сацыяльна неабароненых слаёў насельніцтва, у прыватнасці, дзяцей-інвалідаў і дзяцей-сірот з’яўляецца адной з галоўных задач дабрачыннай дзейнасці банка ў межах уласных карпаратыўных праграм.