Дзе і як адпачыць 6 – 15 сакавіка
Для аматараў кіно
У кінатэатры «Кастрычнік» 9 сакавіка «Вяртанне мушкецёраў» (Расія), 9 – 12 сакавіка «Каханне ў вялікім горадзе» (камедыя, Расія), 13 – 15 сакавіка «Інтэрнэшнл» (трылер, Нямеччына – ЗША), 10 – 15 сакавіка «Пятніца, 13» (жахі, ЗША). Дзецям: 14 – 15 сакавіка «Казкі пра звяратак» (10.30). Тэл.: 53-19-42.
У кінатэатры «Космас» 6 – 8 сакавіка «Змерзлая ў Маямі» (рамантычная камедыя, ЗША), 6 – 9 сакавіка «Шопаголік» (камедыя, ЗША). Дзецям: 8 сакавіка «Звярыныя рэкорды» (10.00). Тэл.: 74-60-13.
У кінатэатры «Усход» 6 сакавіка «Мсціўца» (баявік, ЗША); 6, 7 сакавіка «Будзь маім партнэрам на 5 хвілінаў». Дзецям: 8 сакавіка «Феі» (10.00). Тэл.: 75-56-29.
Для тэатралаў
Абласны драматычны тэатр (вул. Маставая, 36): 7 сакавіка (19.00) Рэй Куні «Занадта жанаты таксіст» (камедыя ў 2-х частках). Тэл.: 72-34-27.
Тэатр лялек (вул.Дзяржынскага, 1/1): 8 сакавіка (12.00) «Папялушка». 13 сакавіка (10.00, 12.30), 14 сакавіка (10.00, 12.00), 15 сакавіка (12.00), 17 – 20 сакавіка (10.00, 12.30) «Прыгажуня і пачвара». 6 сакавіка (10.00, 12.30) і 7 сакавіка (12.00) «Гары Потэр і палонная ледзянога замку». Тэл.: 74-59-30.
Канцэртная зала філармоніі (вул. Гарнавых, 17): 17 сакавіка Ірына Афанасьева з праграмай «Я буду з табой …». 18 сакавіка Janet з новай сольнай праграмай. Лепшыя хіты і новыя песні. Тэл.: 54-19-19, 52-72-48.
Для прыхільнікаў мастацтва
Гарадская выставачная зала (вул. Ажэшкі, 38): Выстава «Праваслаўныя храмы вачыма дзяцей» (працы вучняў ліцэя №1).
Галерэя «Тызенгаўз» (пл. Тызенгаўза, 4): Новая выстава Генадзя Піцко з Гродна.
Новы замак (Сенатарская зала): выстава Штэфана Капелькама «Мясцовы час».
Музей гісторыі «Гарадніцы» (вул. Ажэшкі, 39): Выстава «У казачнай краіне бісерапляцення».
Для аматараў спорту
Спортзала (вул. Паповіча, 1): Балтыйская ліга па баскетболе сярод жаночых камандаў. Вышэйшая ліга – 5, 6 сакавіка. Чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па баскетболе сярод жаночых камандаў. Вышэйшая ліга – 7, 8 сакавіка.
Падрыхтаваў ТС