Быць журналістам: размовы з беларускімі прафесіяналамі

Маеце добры шанец пачуць прафесіяналаў, калі не ўдалося трапіць да іх на майстар-клас.

Андрэй Лянкевіч ладзіў майстар-клас па фотажурналістыцы. На ягоны погляд, прафесія журналіста самая няўдзячная. Што ён любіць фатаграфаваць найбольш, што трэба, каб рабіць добрыя здымкі, якім бачыць Андрэй фотажурналістыку ў будучыні?

 

Тое, што ад вас хаваюць, гэта інфармацыя, а тое, што адкрыта – рэклама, даводзіў Эдуард Мельнікаў удзельнікам свайго майстар-класу па інфармацыйна-пошукавай дзейнасці журналіста. Ён прафесію журналіста лічыць вельмі цяжкай. Што на погляд Эдуарда Мельнікава азначае быць журналістам?

 

Таццяна Мельнічук знаёміла моладзь са спецыфікай радыёжурналістыкі. Для яе ў прафесіі няма часавых межаў – яна заўсёды гатовая да працы. Часам позна ўвечары могуць патэлефанаваць з Лондана, што патрэбна ўзяць нейкі каментар. Сп Таццяна ўпэўненая, што ТВ і Інтэрнет не заменяць радыё па адной простай прычыне.

Слухайце інтэрв’ю Сашы Маславай з вядомымі беларускімі журналістамі на радыё “Твой Стыль!”