Расклад руху цягнікоў у кірунку “на адпачынак!”
Змены найперш тычацца чатырох сезонных маршрутаў. Бесперасадачны вагон Гродна-Адлер з 30 мая па 26 верасня едзе ўжо праз Бранск, Ліпецк, Варонеж, Растоў-на-Дону і Краснадар, праз Смаленск праязджаць не будзе. З Гродна адпраўляецца па цотных датах, з Адлера – па няцотных.
Такі самы вагон у Еўпаторыю будзе адпраўляцца па цотных датах з 10 па 30 чэрвеня. З 1 ліпеня па 30 верасня рэйс на Еўпаторыю будзе адпраўляцца з Гродна штодзённа.
Адпраўленне ў Сімферопаль з 17 чэрвеня па 23 верасня прыпадае на няцотныя даты, у Адэссу з 12 ліпеня па 28 верасня – раз на 4 дні па цотных датах.
Графік руху гадавых маршрутаў таксама змяніўся. З Гродна ў Іркуцк вагон без перасадак адпраўляецца па нядзелях. Акрамя таго, у чэрвені, першыя тры чацверы, даданыя яшчэ 3 рэйсы ў гэтым кірунку. Вагон Мурманск-Гродна будзе курсаваць з 12 ліпеня, па суботах і па панядзелках. Квіткі варта браць заранёў, бо карыстаюцца вялікім попытам, паведамілі ў касе гродзенскага чыгуначнага вакзала.