Дабрачынная акцыя ў Міжнародны дзень абароны дзяцей

Сярод розных праграм супрацоўнікі і валанцёры “Чырвонага крыжа”, а таксама дзіцячага хоспісу, ладзяць забаўляльную праграму, на якую запрошаныя і дзеці з асаблівасцямі развіцця. У парку працуюць атракцыёны, арганізаваныя розныя гульні, выставы, конкурсы, канцэрт.

 

Паралельна “Гарадзенскі маёнтак “Каробчыцы” запрасіў 650 дзяцей на дабрачыннае мерапрыемства. Дзяцей з прыёмных, шматдзетных і няпоўных сем’яў, дзяцей-сірот чакае праграма з удзелам клоўнаў, праглядам спектакля, гульнямі, атракцыёнамі, катаннем на поні і конях. Арганізатары падрыхтавалі для кожнага дзіцёнка падарунак.

Міжнародны дзень абароны дзяцей быў усталяваны ў 1949 годзе па рашэнні сесіі Міжнароднай дэмакратычнай федэрацыі жанчын. Гэты дзень закліканы нагадаць грамадству пра выкананне і павагу правоў дзіцяці як найважнейшай ўмовы фармавання гуманнага, справядлівага і паспяховага грамадства.

 

Здымкі Яўгена Здановіча