Што цікавага пакажуць нацыянальныя падворкі?
Падчас фэсту яны карыстаюцца найбольшай папулярнасцю. Сёлета самымі шматлікімі падворкамі стануць украінскі – 156 чалавек, які прэзентуюць два грамадскія аб’яднанні – “Барвінак” і “Ватра”, габрэйскі – 83 чалавекі з Гродзенскага дабрачыннага фонду “Нохум” і Саюзу беларускіх яўрэйскіх грамадскіх аб’яднанняў і абшчын, а таксама рускі падворак – 81 удзельнік.
Украінцы будуць здзіўляць нацыянальнай кухняй, стравы будуць даставацца проста з печы, якую ўсталююць на падворку. Да таго ж пакажуць стары звычай рэгістрацыі дзіцяці. Рускі падворак пачастуе блінамі, здзівіць старажытнарускімі рыцарамі, іконамі, выкананымі ў тэхніцы XII ст.
Чувашы традыцыйна частавалі півам, але з-за забароны яго піць у грамадскіх месцах абмяжуюцца стравамі, сярод іншага яны прадэманструюць багатыя нацыянальныя строі і ўборы. На азербайджанскім падвор’і можна будзе паглядзець танец жывата і лезгінку, выступы барцоў і пакаштаваць розных відаў плова і шашлыкоў і люля-кебаб.
Сапраўдныя грузінскія танцы ў строях з кінжаламі рыхтуе грузінскі падворак. Маца, габрэйскія песні і строі, экскурс у гісторыю юдаізма – усё гэта будзе на габрэйскім падворку.
Упершыню прадставяць свае падворкі кітайцы і галандцы. Апошнія плануюць здзівіць ажываючымі скульптурамі і фаер-шоў. Падворкі будуць дзейнічаць 5 чэрвеня з 12 да 17 гадзін. Размяшчэнне і склад падворкаў можна паглядзець тут.
З выкарыстаннем матэрыялаў “Народнай газеты”