Узламаць жыццё

|

Выпуск пад назвай «Студэнцкі Lifehack» з’яўляецца практычным даведнікам для студэнта – што з’есці, як апрануцца і дзе пабавіць вольны час, маючы на ўсё мізерную стыпендыю. Стваральнікі “34” кажуць, што выпрабавалі ўсё на ўласнай скуры.

У дадатак карысныя парады, як весці супер-канспект, экспанаты з “музею шпораў”, карта-схема з мінскімі начнымі крамамі, сталоўкамі, дарожкамі для ровараў і іншых патрэбных элементаў інфраструктуры.

Даведка ад “34”. Lifehack (life – “жыцьцё”; hack – “узлом”) – “рацыяналізатарскі” рух, які ўжо набыў планетарны маштаб. Прадстаўнікі руху шукаюць спосабы “узламаць жыццё” – зрабіць яго больш зручным і простым. Ад прыёмаў, як па кубку з кавай раніцай прадказаць надвор’е – да арыгінальных спосабаў утылізацыі атамных адкідаў. У савецкія часы такіх энтузіястаў так і клікалі – “рацыяналізатарамі”. Спасылкі на трэйлеры новага выпуску:

http://www.youtube.com/watch?v=-jZrlCAkf3w

http://www.youtube.com/watch?v=kIH-9mKPVlw

Сашка Верацейчык