Хацеў сарваць куш у залі гульнёвых аўтаматаў

Каля пятай ранку ў залі гульнёвых аўтаматаў у Гродна па вуліцы Чырвонаармейскай спрацавала трывожная кнопка. Калі нарад міліцыі хутка прыехаў на месца, хлопец ужо пакаваў грошы ў вязаную шапку з прарэзамі для вачэй, побач ляжаў нож. Ужо праз некалькі секунд на злачынцы шчоўкнулі наручнікі. Як высветлілася, у памяшканне гульнявых аўтаматаў уварваўся невядомы мужчына ў масцы, схапіў касіра за шыю і, пагражачы нажом, скраў грошы. Калі ж пачаў пакаваць “скарбы”, дзяўчына паспела націснуць трывожную кнопку. Злачынцам аказаўся 18-гадовы навучэнец аднаго з гродзенскіх каледжаў.

 

Зараз следства высвятляе, што падштурхнула маладога чалавека на разбой, на яго заведзеная крымінальная справа.

Паводле інфармацыі uvd.grodno.by