Гродзенскія нявесты выйдуць на вуліцу
Ініцыятарамі акцыі выступілі гродзенскія фатографы і відэааператары. Па словах аднаго з іх, мэта параду – звярнуць увагу на здаровы лад жыцця, у прыватнасці, на здаровае каханне, а таксама рэкламныя мэты. Вясельныя сукенкі для 15 нявест дае салон “Мілена”.
Парад распачнецца зранку ў нядзелю ў парку Жылібера. Там будзе фотасесія для дзяўчын, якія збіраюцца аблівацца і апырсквацца рознакаляровымі фарбамі. Пасля плануецца сесія на Юбілейным возеры, у тым ліку ў вадзе ў сукенках.
На здымку: парад нявест у Мінску, крыніца – kp.by