Юбілей гродзенскага навукоўцы сусветнага маштабу
У інстытуце паведамілі, што акурат сёння ў Гродна нічога не будзе – вучні і паплечнікі Астроўскага з’ехалі на спецпаседжанне ў Мінск. А 1 ці 2 ліпеня ў роднай установе акадэміка зладзяць святочны з’езд вучонага Савету пашыранага складу.
– Я не вельмі здзіўлены тым, што асаблівых урачыстасцяў у інстытуце не будзе. Юры Міхайлавіч быў ярка выражаным нацыянальным дзеячам адраджэнскага кірунку, што зараз не вельмі вітаецца, – мяркуе гродзенскі літаратуразнаўца, прафесар Гродзенскага ўніверсітэта імя Я. Купалы Аляксаей Пяткевіч.
Юры Астроўскі нарадзіўся ў 1925 годзе. Сусветна вядомы біяхімік рабіў важныя даследаванні ў вобласці вітаміналогіі, рэгуляцыі абмену рэчываў і шырагу кірункаў клінічнай біяхіміі – наркалогіі і анкалогіі. Юры Астроўскі з’яўляецца аўтарам каля 500 навуковых прац, у тым ліку 9 манаграфіяў, 15 вынаходстваў, якія маюць вялікае навуковае і практычнае значэнне. Ён заснаваў Інстытут біяхіміі ў Гродна.
На доме па вуліцы Парыжскай камуны, дзе жыў акадэмік, усталяваная памятная дошка (на здымку). Памятны знак змешчаны і на будынку Інстытута біяхіміі. Пахаваны акадэмік на гродзенскіх могілках.
Здымак Машы Дробавай