На гатычную царкву збіраюцца ўзняць цыбулепадобныя купалы

Тэкст зварота змешчаны ў жывым часопісе fanclaus. Ліст за подпісам старшыні Беларускага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры, сакратара Грамадскай назіральнай камісіі пры Міністэрстве культуры Беларусі па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Антона Астаповіча звяртае ўвагу на тое, што працы, якія зараз вядуцца на Барысаглебскай царкве ў Наваградку, “праводзяцца без дазволу і ўзгаднення Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і ў перспектыве неабгрунтавана зменяць аўтэнтычны воблік помніка архітэктуры.”.

 

Царква з’яўляецца часткай “Комплекса Барысаглебскага манастыра” 1-й катэгорыі (сусветнага значэння) 16 – 19 стст. і ўнесеная ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі. Размова ідзе пра замену існуючых аўтэнтычных шатровых перакрыццяў вежаў цыбулепадобнымі купаламі, якія ўжо выраблены і знаходзяцца побач з гісторыка-культурнай каштоўнасцю.

 

Таварыства аховы помнікаў прапануе ўпаўнаважаным спецыялістам райвыканкама спыніць незаконныя працы на Барысаглебскай царкве і скласці пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні.

alt=”Image 9590″ >

Здымкі Зміцера Рагачова і  http://globus.tut.by/