Грамадская камісія для Мінпрыроды не ўказ

Пра гэта заявіў БелаПАН начальнік упраўлення дзяржаўнай экалагічнай экспертызы Міністэрства прыродных рэурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Аляксандр Андрэеў. Па словах чыноўніка, прадстаўнікі Мінпрыроды разглядаюць высновы прадстаўнікоў грамадскай экалагічнай экспертызы:

Іх высновы не зусім абгрунтаваныя, – лічыць прадстаўнік Мінпрыроды. На яго думку, гэта пацвярджае той факт, што інфармацыя з папярэдняй справаздачы па ацэнцы ўздзеяння АЭС на навакольнае асяроддзе (АУНА), якую крытыкуюць прадстаўнікі грамадскасці Беларусі, не ставілася пад сумнеў падчас абмеркавання дакумента з прадстаўнікамі зацікаўленых краін.

 

Як паведаміў сп Андрэеў, у працэдуры дзяржаўнай экалагічнай экспертызы справаздачы пра АУНА беларускай АЭС будуць удзельнічаць выключна прадстаўнікі Мінпрыроды.

 

Грамадская экалагічная экспертная камісія прыйшла да высновы аб непрымальнасці рэалізацыі праекта аб будаўніцтве ў Беларусі АЭС. Яе высновы былі агучаныя старшынём камісіі членам-карэспандэнтам НАН Беларусі Іванам Нікітчанка 22 сакавіка на прэс-канферэнцыі ў Мінску.