Зараз Ліду будзе слухаць уся Гарадзенская вобласць
Лідскае тэлерадыёаб’яднанне мае доўгатэрміновую канцэпцыю развіцця рэгіянальнага тэлебачання і радыё ў лічбавым фармаце.
З пачатку ліпеня Лідскае радыё пачало вяшчаць у FM-дыяпазоне на новай частаце 94,3.
У сувязі з пераходам на іншую частату, зменіцца і сетка праграм, а навіны стануць штогадзіннымі.
Лідскае тэлебачанне тройчы перамагала ў нацыянальным конкурсе “Тэлевяршына”.
Зараз ягоныя праграмы транслююцца ў чатырох раёнах вобласці, у тым ліку ў Іўеўскім, Воранаўскім і Дзятлаўскім.