Сляды “Рэлікта” былі выяўлены ў гарадзенскай берлозе
Запланаваны кватэрнік менскага гурта “Re1ikt” ператварыўся ў паўнавартасны канцэрт у невялікім бары на Фолюшы.
Запланаваны кватэрнік менскага гурта “Re1ikt” ператварыўся ў паўнавартасны канцэрт у невялікім бары на Фолюшы.
Дзве ўзнагароды прывезлі гарадзенцы з Фестываля нефармальнай адукацыі, які адбыўся з 8 па 10 кастрычніка ў Мінску. Гэтая імпрэза праводзіла ў Беларусі ўжо трэці раз.
Русалкі-нягодніцы зачаравалі і скралі хлапцоў. Каб іх выратаваць, дзяўчаты-сябровачкі просяць дапамогі ў Вядзьмаркі, Лясуна, Чарцей. Вядзьмарка за кожны адказ на пытанне забірае па году жыцця, стары Лясун кепска чуе і адразу ж забывае пра што кажа, таму паміж бакамі ўзнікаюць непаразуменні.
“Лідскае тэлерадыёаб’яднанне” плануе вяшчаць на ўсе раёны Гарадзенскай вобласці. Па словах галоўнага рэдактара Ніны Пазняк, горад Ліда цікавы людзям як буйны прамысловы і культурны цэнтр рэгіёна і рэпартажы з Лідчыны не менш актуальныя за навіны з Гродна.
Уладальнікі двух дамоў па вуліцы Гарнавых адмовіліся ад дзяржаўных кватэр, якія ім прапанаваў “Гроднагрампраект”, які вядзе рэканструкцыю вуліцы Суворава.
За жалезнымі дзвярамі – цёмны пад’езд. Дваццаць прыступак – і мы каля маленькага ліфта з бляклай лямпкай. Чакаць ён не хацеў і прыціснуў апошняга з нас.
Сядзім у кавярні ў Лодзі з польскай моладдзю і размаўляем:
– «Лодзь» у перакладзе з польскай азначае «човен», – пачала знаёмства з горадам адна з мясцовых дзяўчат.