Дом на кватэру не мяняю
Сёння па вуліцы Гарнавых актыўна ідзе знос старых дамоў для ўпарадкавання і пашырэння шашы. І толькі два дамы пад нумарамі 57 і 59 засталіся некранутымі.
Гаспадарамі гэтых дамоў з’яўляецца адна сям’я.
– Мы чакаем, пакуль нам пабудуюць дамы, бо ад кватэры мы адмовіліся – кажа адна з гаспадынь Гражына Аксень.
– Я ў 1979 годзе ажанілася, прыйшла ў гэту хату і ўжо ў той час нельга было не прапісвацца, не рамантаваць, бо дамы ішлі пад знос. Так 30 год пражылі.
– Мне за 75 квадратных метраў прапанавалі двухпакаёвую кватэру. Астатнім добра, ў іх пасляваенныя дамы з маленечкімі пакойчыкамі.
Калі прышлі да мяне, я сказала, што люблю свой дом, і калі ён перашкаджае, могуць яго перанесьці. Але высвятлілася, што ў іх няма такіх спецыялістаў – кажа гаспадыня другога дому Леакадыя Аксель.
– Зараз ужо ўчасткі далі на Палестыне для пабудовы хат, будзем чакаць, пакуль пабудуюць.
Жанчыны кажуць, што іхнія суседзі засталіся задаволеныя атрыманым.
Ім былі дадзеныя кватэры на Дзевятоўцы і Солах.