Сляды “Рэлікта” былі выяўлены ў гарадзенскай берлозе
Такое месца было выбрана невыпадкова – акустычныя канцэрты патрабуюць спецыфічнай атмасферы, настрою, блізкага кантакту са слухачамі, што ў вялікай залі зрабіць немагчыма.
Менавіта таму для выступу была абрана “Beerлога”.
Заўсёды цікава прыйсці на канцэрт не як на выступ, а як на сустрэчу часам нават зусім незнаёмых людзей, – кажа вакаліст Уладзімір Казлоў.
– Гэта дзіўны шанец паглядзець і паразмаўляць на мове музыкі з чалавекам, да якога не падыдзеш на вуліцы… заўсёды адчуваеш вялікую адказнасць выціснуць з музыкі максімум, каб падараваць слухачу сябе, бо ведаеш, што атрыманыя ўражанні застануцца з ім і будуць часткай яго жыцця.
Музыкі адзначылі, што амаль кожны выступ – гэта эксперымент з гучаннем, бо мяняюцца аранжыроўкі, часам інструментальны склад.
За плячамі гурта сотні канцэртаў на Беларусі і яе межамі, выступы на адной сцэне з Агатай Крысці, Zdob si Zdub і іншымі вядомымі гуртамі.
У Гародні “Re1ikt” выступаў трэці раз. І кожны раз радаваў сваіх прыхільнікаў новым фарматам.
Да Гародні ў музыкаў “Re1ikt” цёплыя пачуцці, якія з’явіліся пры іх першым наведванні.
– Я доўга шпацырую па горадзе, знаходжуся на такім уздыме! Кожная паездкі натхняе і доўгі час падсілкоўвае.
А яшчэ я заўсёды хачу застацца ў вас на пару дзён – кажа Уладзімір Казлоў.
Наведвальнікаў канцэрта чакалі дзьве гадзіны жывой музыкі, дзе можна было пачуць песні з альбома “Клініка” выкананага ў стылі альтэрнатыўнага року і меладычна-захапляльнага – “Вытокі”, а таксама каверы на Троіцу і піцерскі гурт Tequilajazzz.
– Прыемная атмасфера, музыка краналі струны душы, тэксты песень пісаліся быццам адмыслова для цябе і пра цябе – падзяліўся ўражаннямі адзін са слухачоў.
–Драйв і эмоцыі перапаўнялі, адчуваўся нябачны кантакт…
Пасля канцэрту наведвальнікі змаглі набыць дыскі, узяць аўтографы і проста паразмаўляць з менскімі гасцямі.
Фота Яўгеніі Белавусавай