Прыгоды купальскай ночы (фота, відэа)
Калі казаць пра чарцей, дык тут свая гісторыя, пра якую даведаліся ўдзельнікі гарадзенскага купалля, якое ладзілася 2 ліпеня.
Толькі ў гэтую ноч можна было пабачыць, як скачуць у танцах людзі з нечысцю, у якой нават не было часу на тое, каб рабіць шкоду.
>
“Ойра”, “Таўкачыкі”, “Удавец”, “Цяцерка”, “Баяры” – вось невялікі спіс народных танцаў і гульняў, якім можна было навучыцца.
Таямнічую атмасферу стваралі скрыпка і дуда.
Пасля таго, як загарэлася ачышчальнае вогнішча, падпалілі і пудзіла Купалы.
Кожны ахвотны змог павязаць на яго шматок старой адзежы, каб спаліць усё дрэннае.
Калі стала халодна, усе пачалі прысціскацца адзін да аднаго ля вогнішча, слухаючы спевы ў выкананні менскіх сяброў Ханны Чумаковай, Рамана Абрамчука і вольных музыкаў, пасёрбваючы пры гэтым напой з зёлак.
У параўнанні з мінулымі гадамі сёлета былі невялікія змены – не было традыцыйнага дожджыка, які суправажджаў святкаванне апошнія год пяць!
Святкаванне купалля – добрая магчымасць даведацца пра беларускія традыцыя, пазнаёміцца з новымі людзьмі і знайсці сваю палову!
Фота аўтара, Волі Корсун, Юлі Каляды