Хто найбольш фігурна правядзе TIR?

Асацыяцыя “БАМАП” ладзіць тут рэгіянальны этап 6-га конкурсу прафесійнага майстэрства кіроўцаў фураў ды ціраў. У спаборніцтве возьмуць удзел 17 экіпажаў па 3 чалавекі – 2 кіроўцы і капітан. Конкурс пройдзе ў тры этапы: праверка ведаў на правілы дарожнага руху і канвенцыі Міжнародных дарожных перавозак, на практыцы дальнабойшчыкі пакажуць уменне эканамічнага кіравання аўтацягніком (выдаткоўванне паліва з дакладнасцю да грама на 1 кіламетр будзе фіксаваць спецыяльнае прыстасаванне).

 

На трэцім этапе экіпажы будуь змагацца ў фігурным кіраванні фурай. У асацыяцыі патлумачылі, што мэтай конкурсу ёсць папулярызацыя прафесіі і падвышэнне майстэрства кіроўцаў. Каманда-пераможца паедзе ў Лагойск на рэгіянальны конкурс.

 

Паводле інфармацыі БЕЛТА