З сабой мець корцікі

Дзень Ваенна-марскога флоту адзначаўся з 1939 года ў СССР, а пазней у Расеі у апошнюю нядзелю ліпеня. Сучасны беларускі каляндар такога свята не мае, аднак ветэраны ВМФ былога Савецкага Саюзу збіраюцца сустрэцца на Савецкай ў нядзелю ў 11.30. “З сабой мець корцікі” – пазначылі арганізатары сустрэчы былых маракоў.

 

Сваіх марскіх войскаў у Беларусі няма, і прыкладам, гродзенскіх юнакоў служыць на флот зараз не адправяць.