Станьчыць паланез у Залессі

Гэты фестываль ладзіцца ўжо другі год. Сёлетняя імпрэза ў Залессі будзе мець некалькі адметнасцяў, тлумачыць каардынатарка фестывалю Ала Шыцікава:

Нашая мэта – аб’яднаць залесцаў, якія знаходзяцца не толькі ў Беларусі, але і ў іншых краінах. Да нас прыедуць былыя залесцы з Польшчы, Літвы, Расіі, з іншых беларускіх гарадоў.

 

Таму важным элементам праграмы плануецца ўшанаванне памяці выбітных асобаў Залесся, у тым ліку Міхала Клеафаса Агінскага, які праславіў мястэчка далёка за межамі. У праграме чакаюцца выступы мастацкіх калектываў беларускіх суполак з Польшчы, Латвіі, Літвы, мясцовых артыстаў. Плануецца і майстар-клас па навучанні паланезу.

 

Таксама будзе ладзіцца кірмаш-продаж вырабаў мясцовых майстроў, а таксама ўмельцаў з іншых гарадоў Беларусі.

 

У мінулым годзе, па словах арганізатараў, фестываль у Залессі наведалі каля 3 тысяч чалавек.

 

Фота: Хрысціна Марчук