Шэсце былых маракоў у Гродна (фота)

Учора на плошчу Савецкую прыйшлі 128 былых вайскоўцаў ваенна-марскога флоту з нагоды свята сваіх войскаў.


Афіцэры, марскія пехацінцы, прапаршчыкі марской пяхоты, матросы, галоўныя карабельныя старшыні, мічманы, марскія лётчыкі, якія служылі на розных флотах і прыехалі на сталае жыхарства ў Гродна, прайшліся шэсцем па плошчы Савецкай і скіраваліся да парку Жылібера.

 

У апошнюю нядзелю ліпеня мы збіраемся на Савецкай з 2001 года, – распавядае старшыня Гродзенскага гарадскога саюзу вайскоўцаў-маракоў Анатоль Юціш. – Заўсёды ладзім цікавую праграму – страявое шэсце, мітынг, абавязкова ўскладаем рытуальна кветкі ля помніка ў парку Жалібера, там праходзіць плац-канцэрт з аркестрам, і абавязкова афіцэрскі баль.

 

На мерапрыемстве таксама прысутнічаў святар з Гродзенскай праваслаўнай епархіі, прыйшлі абласны камісар, начальнік памежнай групы.

alt=”шэсце маракоў” >

Здымкі Юлі Каляды

Больш фота глядзіце ў нашай галерэі.