Касцюмы і кофтачкі з-пад абшыўкі аўто

Прыкладам, на Брузгах ў “Фольксвагене” ў абшыўцы і нішы запаснога кола смаргонскія памежнікі сумесна з мытнікамі знайшлі 36 касцюмаў і 12 куртак на суму каля 4,5 мільёнаў рублёў. Таксама пры афармленні машыны “Аўдзі” пад абшыўкай салона знайшлі больш за 250 трыкатажных вырабаў на суму каля 2,5 мільёнаў рублёў.

 

Традыцыйна найбольш вынайшлі цыгарэт – на 8,5 мільёнаў рублёў.

 

Усю кантрабанду сканфіскавалі, аўтамабілі коштам ад 3,5 да 150 мільёнаў рублёў затрымалі да рашэння суда.

Здымак з gpk.gov.by