Фрык-шоў і неон эквілібрысты ў лесе пад Гродна

Дансінг на свежым паветры ў лесе пасярод паляны, цікавы відэашэраг пад музыку розных кірункаў – tech house, techno, break beat, trance – такая “лясная” дыскатэка ладзіцца ў Гродна ўпершыню, сцвярджаюць арганізатары.

 

Абяцаюцца таксама фрык шоў, go-go падтрымка, хадулісты, жанглёры, неон эквілібрысты ад выканаўцаў трукавага тэатра “Кресиво” з Мінска. Кошт папярэдне замоўленага квітка – 20 тысяч рублёў. Дзе іх можна набыць, месца правядзення, схему даезду і спіс дыджэяў можна знайсці па спасылцы тут.