Новы від рэкламы атакуе гродзенцаў

|

У радку “каму” паштовай скрыні змешчаны спіс з прыкладна тысячы электронных адрасоў, які свабодна праглядаецца кожнаму, хто атрымаў ліст. Здымкі мадэляў абутку змешчаныя ў далучаным да ліста файле.

На пытанне, адкуль крама ўзяла спіс электронных адрасоў, супрацоўнік “Метрополис” адказаў карэспандэнту “Твайго Стылю”, што нібыта кожны пакупнік атрымлівае анкету, якую яго просіць запоўніць прадавец. Адным з пунктаў анкеты ёсць пытанне пра наяўнасць email-адрасу і ці згодны пакупнік атрымліваць інфармацыю пра навінкі крамы па электроннай пошце. Толькі ў выпадку прынцыповай згоды інфармацыя дасылаецца на адрас пакупніка. Аднак прынамсі адна атрымальніца гэтай рассылкі паведаміла “Твайму Стылю”, што ніколі не рабіла пакупак ў краме “Метрополис” і тым больш не пакідала там свае кантакты. Цікава, ці з’яўляюцца пакупнікамі гэтай крамы іншыя атрымальнікі рассылкі, а калі так, ці давалі яны прынцыповую згоду на тое, каб іх электронныя адрасы сталі вядомыя ўсім астатнім кліентам крамы “Метрополис”?