Уладар хваляў у Гродна
Ужо чатыры гады Джордж Сміт даследуе Усходнюю Еўропу. Мастак у захапленні ад беларускай прыроды, Гродна, гродзенскіх сяброў, таму вяртанне ў родны Лондан пакуль зацягваецца.
На гродзенскай выставе Джордж прэзентуе свае працы, дзе прадметам адлюстравання з’яўляюцца хвалі:
– На дадзены момант мне найбольш цікава маляваць на палатне менавіта хвалі, – тлумачыць Джордж Сміт. – Хоць я і разважаю пра іх прыроду з пункту гледжання фізікі, маляваць іх літаральна не спрабую. Мае працы – гэта хутчэй метафара, якая паказвае асноватворную ролю гэтых хваляў у тым, што яны малююць сваю карціну наноў.
Паглядзець больш здымкаў прац англійскага мастака можна на ягоным сайце. Адкрыццё выставы адбудзецца ў выставачнай залі па Ажэшка а 17 гадзіне.
alt=”Image 10624″ >
Здымки з www.wavelordart.com