У Гродна ўбачым “Аватар” у трохмерным відарысе

Сучаснае абсталяванне ў кінатэатр “Космас” мусяць прывезці цягам тыдня, яшчэ два тыдні спатрэбіцца на яе мантаж, паведаміў генеральны дырэктар “Аблкінавідэапракат” Іван Калбаска.

 

Зараз пракатчыкі абіраюць стужку, якой распачнуць паказ фільмаў у трохмерным вымярэнні. Абяцаюць на некалькі дзён уключыць у афішу і вядомы “Аватар”. Кошт сеанса пакуль не зацвердзілі, але папярэдне квіток на такі фільм абыдзецца гледачу ў 15 тысяч рублёў.

 

На 3D-абсталяванне Гродзенскі кінавідэапракат выдаткаваў амаль мільярд рублёў. Набывалі яе часткамі – у Аўстрыі, Нямеччыне, Канадзе і Вялікай Брытаніі.

 

Заля кінатэатра “Космас” можа змясціць 430 гледачоў.

Паводле інфармацыі “Вечерний Гродно”

Здымак itc.ua